У 2022 годзе на падтрымку грамадзян Украіны ў форме сямейных датацый у Польшчы было выдзелена 130,5 мільёнаў злотых, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Гэта склала 1,1% ад агульнай сумы ўсіх выплачаных сямейных трансфераў у краіне.
У 2022 годзе грамадзяне Украіны падалі ў Польшчы 102,9 тысячы заяў аб устанаўленні права на сямейную датацыю. На канец 2022 года такую дапамогу атрымалі 20,6 тысяч сем'яў з Украіны.
Сярод сямейных трансфераў грамадзянам Украіны ў Польшчы дамінавалі сямейныя надбаўкамі, гэта значыць дапамогі сем'ям з дзецьмі. Іх кошт склаў 84,1 мільёна злотых. Бацькоўская дапамога склала 17,4% выплачаных трансфераў (22,6 мільёны злотых), а дапамога на дагляд, гэта значыць адрасаваныя інвалідам, — 16,7% (21,8 мільёнаў злотых). Найменшую долю ў структуры выдаткаў склалі трансферы пры нараджэнні дзіцяці - 1,5 працэнта, то бок 1,9 мільёна злотых.
Згодна з дзяржаўнай праграмай «Сям'я 500+», кожнае дзіця да 18 гадоў мае права на дапамогу на дагляданне дзіцяці ўпамеры 500 злотых, незалежна ад даходу ў сям'і. У 2022 годзе выдаткі на дапамогу ў рамках 500+ для грамадзян Украіны склалі 1,73 мільярда злотых.
ПР/юл